Autocross_Belarussian.txt

(5 KB) Pobierz
Кіраўніцтва па аўтакросаваму рэдактару LFS S2
==============================================
//utf-8


(Толькі для поўнай версіі S1 або S2)

Рэдактар аўтакроса можна выклікаць, націснуўшы SHIFT+U падчас гульні. У ім можна захоўваць, загружаць і рэдагаваць аўта кросавыя схемы, націснуўшы кнопку "ставіць аб'екты".

Усе клавішы рэдактара паказаныя на экране. Гэтая сістэма аўтакроса працуе і па інтэрнэце, у гульні-серверы можна рэдагаваць / загружаць схемы, калі госці падлучаныя.

Каб зрабіць схему, вы ставіце аб'екты, сектары (кантрольныя адзнакі) і кропку старту. Калі кропкі старту няма, будзе выкарыстаная стандартная стартавая сетка, і будзе звычайная гонка, гэта значыць без штрафаў за збiцце аб'ектаў, але вам трэба будзе паставіць сектары, каб мералася час на крузе.

Ставім аб'екты : вылучыце тып аб'екта і пастаўце аб'ект, націснуўшы кнопку Щ (англ. O). Вы можаце мяняць напрамак аб'екта, выкарыстаючы клавішы Б і Ю (< і >). Каб ссунуць / звярнуць аб'ект, вылучыце яго, задайце новы напрамак, перанясіце курсор мышы ў патрэбнае месца і націсніце клавішу Ь (M).

Ставім сектары : вам патрэбна адна фінішная лінія і хоць б адзін сектар. У сутнасці гэта і вызначае трасу, а гэтак жа дае вам прамежкавыя поры на сектарах. Клавішы А (F), 1, 2 і 3 ставяць фінішную лінію і сектары. Іх напрамку і шырыня мяняюцца гэтак жа, як і ў аб'ектаў. Сектары нябачныя падчас язды - гэта задача таго, хто рэдагуе схему, прымусіць карыстальніка ехаць праз іх, ставячы конусы або іншыя аб'екты. Клавішы Ц і Ў (W і E) выкарыстоўваюцца для змянення шырыні сектара.

УВАГА : напрамак вашых сектараў мае значэнне, вы павінны праехаць па іх у правільным напрамку, інакш прамежкавы час або круг не будзе запісаны.

Сектар выглядае як квадратная дужка, і вы павінны праехаць СА БОКУ "вушак" гэтай дужкі і ПРАЗ яе "плоскую частку".

Забароненыя зоны і кантроль шляху :
--------------------------------
Вы можаце паставіць на трасу маршалаў і дадатковыя кантрольныя пункты.

Зоны маршалаў паказваюцца як чырвоныя кругі. Хто заедзе на адзін такі круг у адзінкавай гульні, атрымае хвілінны штраф. У сеткавай гульні такі гулец адразу будзе перавядзе ў назіральнікі.

Дадатковыя кантрольныя кропкі - зялёныя кругі. Кожная кропка мае свой парадкавы нумар (паказваецца справа ўверсе экрана), і іх трэба праехаць у правільным парадку. Інакш, аналагічна, хвілінны штраф або пераклад у назіральнікі. Парадкавы нумар генеруецца аўтаматычна ў парадку стварэння кропак, яго можна змяніць, націснуўшы на кнопку з нумарам (справа ўверсе экрана).

Кіраванне :
------------
(гэтыя клавішы паказаныя на экране ў гульні)

- М (V)   : перамкнуцца паміж высокім і нізкім выглядам.
- ПРАБЕЛ  : схаваць/паказаць кнопкі і надпісы рэдактара.
- 4       : хутка павялічыць кут агляду ("наехаць" камерай)
- 5       : тое ж самае плыўна
- 6       : плыўны "ад'езд"
- 7       : хуткі "ад'езд"

- У (англ. D) : паставіць або прыбраць "калок" для вымярэння адлегласцяў

LFS - 21 ліпеня 2006
Пераклад: Дзмiтрый "Deem0n" Хамiчэнка - 4 красавiка 2007
charset=utf-8
Zgłoś jeśli naruszono regulamin