BY Hulecki D., Wychad Wilenskaje myncy u 1509-1516 hadoch, Bankauski wiesnik, nr [384] 2007.pdf

(463 KB) Pobierz
216232784 UNPDF
Банкаўскi веснiк, ЛIПЕНЬ 2007
ÉIëíéêõü
В ыхад Віленскае мынцы
ÑÁÏiÚ˚ ÉìãÖñäI
ëfl·‡ Å·ÛÒ͇„‡
ÌÛÏiÁχÚ˚˜Ì‡„‡ Ú‡‚‡˚ÒÚ‚‡
Нагадаю, што даследаваўшы
змены iканаграфiчных тыпаў на
манетах, я прыйшоў да высновы,
што колцы ў канцох легендаў пры
Пагонi былi каэфiцыэнтамi часу, а
колцы пры Арле — нумарамi кан-
тролю якасцi працы тэхна-
лагiчных ланцужкоў [1, с. 59].
Даследваннi колькасных па-
казнiкаў маглi б пралiць далейшае
святло на тое, як была арганiзава-
ная праца на мынцы. У гэтым ар-
тыкуле я абмяжуюся разглядам
толькi часовага адцiнка з 1509-га
па 1516 год, бо толькi ў гэтым
iнтэрвале ў спалучэннi колачак на
паўгрошах можна прасачыць вы-
разную i даволi нескамплiкаваную
тэндэнцыю.
Натуральна, што для даклад-
най ацэнкi штогадовае колькасцi
штэмпеляў, ужываных на Вiлен-
скай мынцы ў пачатку XVI стагод-
дзя, трэба яшчэ належным чынам
вывучыць стан металургiчных ве-
даў i мынцарскiх навыкаў у ВКЛ
на той час i, галоўнае, правесцi
практычныя доследы. Гэтая праца
вымагала бы ад гiсторыка вельмi
сур’ёзнае абазнанасцi, а таксама
вялiкiх фiнансавых i практычных
магчымасцяў. Але ўжо цяпер
можна скарыстацца з замежнага
досведу, спраекцыяваўшы яго на
нашую рэчаiснасць. Прынамсi, гэ-
та дае магчымасць прыкладнай
ацэнкi лiчбаў, якiя нас цiкавяць.
Польскi нумiзмат С. Сухадоль-
скi прыводзiць прыкладныя дадзе-
ныя, што на адзiн штэмпель у ча-
сы позняга Сярэднявечча прыхо-
дзiлася каля 10—15 тысячаў выбi-
тых манетаў [2, с. 67—68]. Гэтыя
звесткi, пазычаныя з публiкацыяў
ангельскiх даследнiкаў, адносяцца
да XIV стагоддзя. Але ў нашым
выпадку яны тым не менш могуць
быць карыснымi для даследвання
лiтоўскiх паўгрошаў Жыгiмонта І
Старога. Хоць паўтара-два ста-
годдзi, якiя мiнулi памiж гэтым
перыядам позняга Сярэднявечча i
пачаткам Новага часу, не маглi
прайсцi марна для развою тэхна-
логiяў апрацоўкi коваў, усё ж не
такi вялiкi адцiнак часу. Тым бо-
лей карэктным бачыцца прыймо
да ўвагi гэтых звесткаў, што узро-
вень мынцарскiх тэхналогiяў у
ВКЛ падвышаўся паволi, з заў-
важным спазненнем адносна развi-
тых заходнеэўрапейскiх краiнаў,
якой была на той час Ангельшчы-
на. Вiдаць, што па якасцi выка-
нання, i асаблiва тэхнiкi выбiцця,
ангельскiя манеты першае паловы
XIV стагоддзя не саступаюць лi-
тоўскiм паўгрошам пачатку XVI
стагоддзя ( малюнкi 1—2 ).
Праекцыя карэктная яшчэ i та-
му, што ангельскiя пенязi XIV ста-
годдзя маюць прыкладна тую са-
мую вагу, што i паўгрошы Жыгi-
монта І Старога. Лiчбы, згаданыя
Сухадольскiм, упамiнаюцца ў на-
ступных дакументах. Першая
згадка, што дазваляе ацанiць
колькасць манетаў, якiя можна
было выбiць адзiным штэмпелем,
— упамiнанне пра тое, што ў Бры-
сталi ад 8 траўня да 31 кастрычнi-
ка 1300 года было выбiта каля 13
тысячаў фунтаў манет, скарыстаў-
шы 23 тузiны штэмпеляў, а ў Нью-
кастле з чэрвеня 1300-га да верас-
ня 1302 года — болей за 20 тыся-
чаў фунтаў манет, скарыстаўшы
43 з паловай тузiны штэмпеляў [3,
с. 201]. Адна з такiх манетаў, якая
магла быць выбiтая згаданымi
штэмпелямi ў Брысталi ў 1300
годзе, паказана на першым ма-
люнку. У Йорку ў 1353—1354 га-
дох для выбiцця 66 тысячаў мане-
таў было скарыстана ўсяго 4
штэмпелi [4, с. 18]. Карыстаючыся
гэтымi звесткамi, Сухадольскi
вылiчыў, колькi манетаў (пеня-
зяў) прыходзiлася на 1 зужыты
штэмпель ( таблiца 1 ).
П рацягваючы свае даслед-
ваннi, звязаныя з загадкавай сым-
болiкай вялiкалiтоўскiх паўгро-
шаў пачатку XVI стагоддзя, не-
магчыма было абмiнуць увагай
колькасныя паказнiкi працы Вi-
ленскае мынцы — штогадовы вы-
хад манетаў i колькасць ужытых
штэмпеляў. Магчыма, акурат у
карпатлiвых статыстычных дас-
ледваннях манетаў i скарбаў тае
эпохi хаваецца адказ на пытанне,
што хацелi перадаць нашыя праш-
чуры, змяшчаюцы на манеты кол-
цы ў розных пазыцыях i камбiна-
цыях.
* Друкуецца на мове прадстаўленага аўтарам арыгiнала з захаваннем стылю i арфаграфii.
65
ў 1509—1516 гадох
216232784.020.png 216232784.021.png
Банкаўскi веснiк, ЛIПЕНЬ 2007
ÉIëíéêõü
Малюнак 1. Ангельшчына, Эдвард I (1272—1307),
Брыстальская мынца, пенязь (датаваны на 1299—1300),
стан III, вага 1,36 грама (Yorkcoins 2007, № H1236).
1353-м у Йорку — пенязь, паў-
грош (падвойны пенязь) i грош [5,
с. 303, 342, 358].
Калi верыць дакладнасцi звест-
каў, якiя падае Дж. Крэйг, дык
пры акуратнай працы адным
штэмпелям магчыма было выбiць
не меней за 16500 манетаў. Гэтую
лiчбу прымем за максымальны,
планавы паказнiк, якi мог быць
забяспечаны ўмелым малатабой-
цам-прафесiяналам. Дарэчы,
штэмпеляў для прэгавання трэба
два. Трэба мець наўвеце, што тры-
валасць дольняга i вышняга штэм-
пеляў была рознай, дакладней,
рознымi былi ўздзеяннi на iх.
Вышнiя штэмпелi заставалiся
прыдатнымi прыкладна ўдвая
менш часу, i iх прыходзiлася час-
цей мяняць. Гэтыя суадносiны, за-
сведчаныя дакументальна, харак-
тэрныя для Ангельшчыны пачат-
ку XIV стагоддзя часоў кiравання
караля Эдварда II (1307—1327).
Да мынцы ў Сэнкт-Эдмундзбэры
загадзя высылалi два вышнiх
штэмпелi на кожны адзiн дольнi
[3, с. 209]. Таму ў Йорку магло
быць скарыстана 3 вышнiх i 1
дольнi штэмпель, альбо па 2 выш-
нiх i дольнiх. Магчыма, адзiн з
штэмпеляў заўчасна сапсаваўся, а
3 засталыя адпрацавалi подле пла-
ну. Магчыма, да часоў Эдварда III
была ўдасканаленая тэхналогiя
вытворы штэмпеляў.
Абсалютная колькасць зужы-
тых штэмпеляў — усяго чатыры.
Таму, вiдавочна, лiчба адносiцца
толькi да аднаго грашовага гатун-
ку. Калi гэта пенязь, нашыя пад-
лiкi, як было паказана вышэй,
можна праекцыяваць на паўгро-
шы Жыгiмонта І Старога. Калi гэ-
та вялiкшы намiнал, колькасць
пенязяў, выбiваных адным штэм-
пелем, мусiла б быць яшчэ боль-
шай, бо дробныя манеты бiць
прасцей. Прымаючы пад увагу,
што дзве другiя лiчбы (з Брысталя
i Ньюкастля) меншыя ажно ў паў-
тары разы, можна з вялiкай доляй
верагоднасцi прыпусцiць, што раз-
мова iдзе акурат пра пенязi.
Гэтак, пры нармальнай працы
дасведчанага прэгера, аднаго вы-
шняга штэмпеля магло ставаць
для выбiцця не менш як 22—23
тысячаў манетаў, а аднаго дольня-
га — да 66 тысячаў. Пры далей-
шай працы здаралiся хiбы. Была
патрэба ў прыцягненнi вучняў да
працэсу прэгавання i iншых апе-
рацыяў, асаблiва неквалiфiкава-
Малюнак 2. ВКЛ, Жыгiмонт Стары,
Вiленская мынца, паўгрош, стан III, вага 1,06 грама
[прыватны збор, Беларусь].
퇷Îiˆ‡ 1
Падлiк Станiслава Сухадольскага прыкладнае
колькасцi манетаў, што прыходзiлася ў Ангельшчыне
ў XIV стагоддзi на 1 зужыты штэмпель (подле [2, с. 67 68])
å˚̈‡ ɇ‰˚ îÛÌÚ‡Ÿ å‡ÌÂÚ‡Ÿ íÛÁi̇Ÿ òÚ˝ÏÔÂÎflŸ å‡ÌÂÚ‡Ÿ ̇
¯Ú˝ÏÔÂÎflŸ 1 ¯Ú˝ÏÔÂθ
Брысталь 1300 13000 3120000
23
276
Каля 11300
Ньюкастл 1300— 20000+ 4800000+
43 1/ 2
522
9200+
1302
Ёрк
1353—
275
66000
1/ 3
4
16500
1354
Праглядаецца выразная тэн-
дэнцыя, што чым большая коль-
касць манетаў аналiзуецца, тым
меней у сярэднiм на 1 штэмпель
прыходзiцца манетаў. Сухадоль-
скiм было прынята, што адзiн лi-
чэбны фунт утрымлiваў 240 пеня-
зяў, гэта значыць, манетаў, якiя
больш-менш падобныя па метрала-
гiчных характарыстыках да паў-
грошаў ВКЛ. Адлi, не ведаючы,
якiя дакладна манетныя гатункi
мелiся наўвеце ў адзначаных жа-
ролах, мы мусiм прыгадаць, што
наогул бiлася ў той час на ангель-
скiх мынцах. Для 1300 года гэта
былi пенязь, паўпенязь i фартынг,
прычым у Брысталi i Ньюкастле, у
адрозненне ад Лондана, у гэтым
годзе бiлiся толькi пенязi, а ўжо ў
66
216232784.022.png 216232784.023.png 216232784.001.png 216232784.002.png 216232784.003.png
Банкаўскi веснiк, ЛIПЕНЬ 2007
ÉIëíéêõü
ных. Адзiн няўдалы выцень (на-
прыклад, моцна нецэнтрычны)
мог знiшчыць штэмпель. Трыва-
ласць штэмпеляў залежала адна-
часова i ад мноства iншых чыннi-
каў — якасцi кову, ступенi загар-
тоўкi, таўшчынi кружка. Таму
колькасць патрэбных штэмпеляў
расла, а эфектыўнасць падала. Гэ-
так, у Брысталi i Ньюкастле пры
працяглым бiццi на адзiн штэм-
пель прыходзiлася каля 10 тыся-
чаў манетаў, гэта значыць, вышнi
штэмпель служыў для выканання
каля 15 тысячаў пенязяў, а дольнi
— каля 30 тысячаў. Гэтыя пры-
кладныя паказнiкi эфектыўнасцi
малатковага прэгавання скарыста-
ем для ацэнкi колькасцi штэмпе-
ляў, патрэбных у штогадовай пра-
цы Вiленскае мынцы.
Вядома адзiнае лiчбазданне аб
даходах гэтае мынцы з канца 1510
года, дзе ўпамiнаецца не толькi
прыбытак вялiкакняскага скарба
ад дзейнасцi мынцы, але i коль-
касць перабiтага ў манету срэбра
[6, c. 158—159, дак. 149]. Па пад-
лiках Я. Іваноўскага i Р. Дучыса,
за перыяд з 9 лютага 1509-га да 24
жнiўня 1510 года было выбiта
5668117 паўгрошаў, прычым мын-
ца пачала бiць паўгрошы акурат 9
лютага 1509 года (паўгрошы ўзору
1508 года былi пробнымi, цi этало-
навымi) [7, с. 21]. Такiм чынам, за
гэты час быў выбiты ўвесь наклад
паўгрошаў 1509 года i каля 2/3 на-
клада 1510 года.
Мной у папярэдняй працы былi
выведзеныя каэфiцыэнты часцiнi
сустраканасцi паўгрошаў у скар-
бах подле датаў (F), якiя супалi з
ацэнкай рэдчынi манетаў Я. Іва-
ноўскага i Р. Дучыса [8, с. 49—
50]. Карыстаючыся iмi, можна
вылiчыць прыкладныя наклады
паўгрошаў у 1509—1516 гадох.
Паколькi эмiсii пачалiся 9 лю-
тага 1509 года, прыкладна 1,5 ме-
сяца выпала з працы. Тады, калi
бiццё паўгрошаў далей iшло раў-
намерна, у 1509 годзе мынца пра-
цавала 10,5 месяца, а ў 1510-м —
усе 12 месяцаў. Адпаведна i выбiта
манетаў у 1510 годзе мелася быць
прыкладна ў 1,12 разы болей, чым
у 1509-м. Аналiз скарбавых знахо-
дак дае суадносiны 1,05 [8, с. 49].
Зусiм невялiкае разыходжанне па-
казнiкаў дае нам права прыпус-
цiць, што мынца працавала зболь-
шага раўнамерна. Такiм чынам,
колькасць паўгрошаў, выбiтых у
1509 годзе, можна вылiчыць як
(5668117•10 2/3) / (10 2/3 +
+ 7 5/6) = каля 3268200, а ў 1510
годзе да 24 жнiўня — трохi меней
за 2,4 мiльёна. Гэта значыць, што
ў 1509—1510 гадох мынца праца-
вала з выхадам прыкладна 300 ты-
сяч манетаў штомесяц. Зазначу,
што гэтыя паказнiкi абсалютна рэ-
альныя, бо грунтуюцца на даклад-
ных звестках з дакументальных
жаролаў. З дапамогай каэфiцыэн-
таў F паспрабуем прыкладна ак-
рэслiць выхад мынцы ў 1511—
1516 гадох, а таксама колькасць
патрэбных для выбiцця штэмпе-
ляў ( таблiца 2 ).
а) альбо штэмпелi на Вiленскай
мынцы ў 1509—1516 гадох былi
горшай якасцi ад штэмпеляў,
ужываных на ангельскiх мынцах
першай паловы XIV стагоддзя, а
таму i прадукцыйнасць працы, ад-
паведна, была меншай;
б) альбо менавiта ў 1516 годзе
на Вiленскай мынцы праца не бы-
ла раўнамернай, i там, магчыма,
праводзiлiся нейкiя тэхналагiч-
ныя эксперыменты;
в) альбо часткова слушна i пер-
шае, i другое.
Так цi iнакш, выглядае, што
вышнiм, рухомым штэмпелем мог
퇷Îiˆ‡ 2
Прыблiзная ацэнка гадавога выхаду
паўгрошаў ВКЛ i колькасцi зужытых штэмпеляў
у 1509—1516 гадох
É Ó ‰
䇽Ùiˆ˚˝ÌÚ F Ĉ˝Ì͇ „‡‰‡‚Ó„‡ òÚ˝ÏÔÂÎflŸ òÚ˝ÏÔÂÎflŸ
̇Í·‰Û χÌÂÚ‡Ÿ, ‚˚¯Ìiı, ¯Ú. ‰ÓθÌiı, ¯Ú.
Ú˚Òfl˜‡Ÿ ¯ÚÛÍ
1509
74
3268
218
109
1510
78
3600
240
120
1511
65
3000
200
100
1512
98
4523
302
151
1513
100
4615
308
154
1514
75
3462
231
115
1515
29
1338
89
45
1516
7,8
360
20
10
Мы атрымалi даволi нiзкую
колькасць штэмпеляў для 1516 го-
да, што дазваляе адносна лёгка iх
зрокава даследаваць. Мне вядо-
мыя не меней за 11 груп штэмпе-
ляў аверса паўгрошаў 1516 года
(якiя маюць розныя элементы ма-
люнку, без улiку адлегласцяў па-
мiж iмi). Яшчэ 3 прыведзены ў ка-
талогах Курпеўскага [9] i Іваноў-
скага—Дучыса [10] ( малюнак 3 ).
Што тычыцца груп штэмпеляў рэ-
верса, то iх вядома 8 i 1, якiя дас-
ледаваны Саеўскiм i Каўбрысам
[11] ( малюнак 4 ).
Такiм чынам, калi ўважаць,
што статыстычны аналiз скарбаў
быў праведзены больш-менш карэ-
ктна (а для гэткае колькасцi мане-
таў цяжка ўявiць сабе, што памыл-
ка магла быць значнай), можна
прыйсцi да наступных высноваў:
быць толькi штэмпель аверса, ва-
рыянтаў якiх вядома заўважна
больш. Адцемлю, што для iншых
датаў у iнтэрвале 1509—1516 га-
доў суадносiны груп штэмпеляў
аверса i рэверса яшчэ больш вы-
разныя ў бок перавагi колькасцi
першых. Больш за тое, раннега-
тычныя штэмпелi рэверсаў ужы-
валiся на працягу трох гадоў пас-
ля таго, як перасталi ўжывацца
раннегатычныя штэмпелi аверсаў
[8, с. 57]. Гэта таксама пацвяр-
джае, што рэверсы зужывалiся па-
вольней, а гэта значыць, што яны
былi дольнiмi. Такiм чынам, уда-
лося дадатковымi звесткамi пац-
вердзiць гэтую гiпотэзу, агучаную
раней толькi на падставе аналiза
хiбы прэгавання тыпу пазытыў/
негатыў [1, с. 36].
67
216232784.004.png
Банкаўскi веснiк, ЛIПЕНЬ 2007
ÉIëíéêõü
+ O ùíÄ:
SIGIS V DI:1516
Kurpiewski 117.
+ O ùíÄ:
SIGIS V DI•16
Ivanauskas 140:37.
+ O ùíÄ:
SIGIS V DI:16
Ivanauskas 143:37, 145:37.
Малюнак 3. Вядомыя аверсы паўгрошаў 1516 года.
68
216232784.005.png 216232784.006.png 216232784.007.png 216232784.008.png 216232784.009.png 216232784.010.png 216232784.011.png 216232784.012.png 216232784.013.png
Банкаўскi веснiк, ЛIПЕНЬ 2007
ÉIëíéêõü
+ AG I:
DVCIS•LITV IE•:•
Sajauskas-Kaubrys 339.
Малюнак 4. Вядомыя рэверсы паўгрошаў 1516 года.
Жаролы:
1. Гулецкi Дзмiтры. Помнiкi працы майстроў Вiленскае мынцы пачатку XVI стагоддзя: аспекты вытворчасцi. Банкаўскi веснiк. 2006.
№ 4.
2. Suchodolski Stanis aw. Recenzja z prac Ph. Griersona “Mint output in the tenth century”, Economic History Review, t. IX,, s. 462—466;
“Mint output in the time of Offa, Spink’s Numismatic Circular, VI, 1963”, s. 114—115”, Wiadomo´ci Numizmatyczne, VIII/1964, Warszawa.
3. Fox E. Numismatic history of the reigns of Edward I, II and III, British Numismatic Journal, VI/1909.
4. Craig J. The mint. A history of the London mint from A.D. 287 to 1948, Cambridge.
5. Lobel Richard, Davidson Mark, Halistone Allan, Calligas Eleni. Coincraft’s Standard Catalogue of English & UK Coins 1066 to Date, London.
1995.
6. Lietuvos Metrika, Knyga Nr. 8/8 (1499—1514), Vilnius. 1995.
7. Ivanauskas Eugenijus, Douchis Robert J. Lietuvos monet˛ kalybos istorija 1495—1769, Vilnius. 2002.
8. Гулецкi Дзмiтры. Паўгрошы лiтоўскiя Жыгiмонта Старога: новае ў пытаннях вывучэння i класiфiкацыi. Банкаўскi веснiк. 2006.
№28.
9. Kurpiewski Janusz. Katalog monet polskich 1506—1573, Warszawa. 1994.
10. Ivanauskas Eugenijus, Douchis Robert J. Coins of Lithuania 1386—1707, Vilnius. 1999.
11. Sajauskas Stasys, Kaubrys Dominikas. Lietuvos Did ˇ iosios Kunigaik ˇ tyt ˙ s Numizmatika, Vilnius. 1993.
12. Yorkcoins, 2007 — матэрыялы www.yorkcoins.com, спампаваныя 3/04/2007.
69
216232784.014.png 216232784.015.png 216232784.016.png 216232784.017.png 216232784.018.png 216232784.019.png
Zgłoś jeśli naruszono regulamin